Перайсці да зместу

Рымскі тэатр (Картахена)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рымскі тэатр у Картахене

Рымскі тэатр — антычны амфітэатр у Картахене.

Тэатр быў выяўлены ў 1988 годзе пры археалагічных раскопках ля руін Картахенскага сабора Санта-Марыя-ла-В'еха, разбуранага ў Іспанскую грамадзянскую вайну у 1939 годзе. Высвятлілася, што хрысціянскі храм збудаваны ў верхняй частцы тэатра, а пры будаўніцтве выкарыстоўваліся матэрыялы з антычнага будынка.[1]

Тэатр быў пабудаваны ў перыяд паміж V і I стст. да нашай эры. Вышыня трыбун была 14 м, яны маглі змясціць да 6 тысяч гледачоў.

У III стагоддзі нашай эры на месцы тэатра ўжо знаходзіўся рынак, які згарэў у 425 годзе пасля нашэсця вандалаў. У VI стагоддзі на гэтым месцы знаходзіўся візантыйскі рынак. У XIII стагоддзі ў перыяд Рэканкісты пачалося будаўніцтва хрысціянскай царквы.

Археалагічныя раскопкі і рэстаўрацыя праводзіліся ў 1988-2003 гг. 21 студзеня 1999 года тэатр быў абвешчаны культурным помнікам. У 2008 годзе быў адкрыты музей.

Зноскі